О блоге

135 год Якубу Коласу.



       15 лістапада 2017г. у інтэграванай сельскай бібліятэцы №8 в.В.Ухалода адбыліся гучныя чытанні “Айчыны гонар і любоў” прысвечаныя да 135-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка, на якой прысутнічалі дзеці з групы падоўжанага дня ДУА “Вялікаўхалодскі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа Барысаўскага раёна”.
Бібліятэкар Н.У.Мацюшонак пазнаёміла прысутных дзяцей з апавяданнем пра Якуба Коласа з серыі кніг “Славутыя імёны”. Вучні з задавальненнем паслухалі, а таксама прачыталі ўслых вершы на памяць “Зіма”, “На рэчцы зімой”, “Дзед-госць”, “Ручэй”. Напрыканцы мерапрыемства дзеці прагледзелі прэзентацыю «Якуб Колас».



Комментариев нет:

Отправить комментарий