О блоге

Анастасія Валхоўская “Чарнічны мішка”

Сельская бібліятэка-клуб №8 в.Вялікая Ухалода прапануе вашай увазе кнігу Анастасіі Валхоўскай “Чарнічны мішка”.

Гэту кнігу можна прачытаць на адным дыханні, а можна зазіраць у яе кожны месяц — і радавацца адкрыццям, якія чакаюць летуценнікаў. А яшчэ лепш даставаць яе хаця б на хвілінку штодня — і знаходзіць падказкі, як зрабіць дзень шчаслівейшым.
Для клапатлівых бацькоў Чарнічны Мішка з яго календаром стане добрым дарадцам. Створаны з улікам міжнародных свят, ён напаўняе цудамі нават звычайныя будні, ператвараючы іх у Дзень добрых навін ці Дзень паласатых шкарпэтак. Кожны знойдзе сабе свята па душы, а можа, нават пакладзе пачатак арыгінальным сямейным традыцыям.



Комментариев нет:

Отправить комментарий