Наша бібліятэка
атрымала вялікі асартымент цудоўнай беларускай літаратуры. Вось некалькі з іх:
Кахаць і верыць:
зборнік апавяданняў маладых пісьменнікаў. Мінулае, сучаснае і будучае ў розных
жыццёвых праявах з прысутным юнацкім максімалізмам – так можна ахарактарызаваць
асноўную тэматычную скіраванасць апавяданняў.
Уладзімір Мазго “Адвечныя
скарбы Радзімы”. Аўтар запрашае юных чытачоў адкрыць для сябе таямніцы
старажытнага Бярэсця, наведаць сталіцу шапавалаў – Дрыбін, прайсціся па
Ганненскім кірмашы ў Зэльве… На дарозе з мінулых стагоддзяў паўстануць постаці
Францыска Скарыны і Сымона Буднага, Рагнеды і Сафіі Слуцкай… А гэта значыць,
што без мінулага няма будучага. Таму трэба ўанаваць і захоўваць нашу адвечную
спадчыну.
“Лучынка”. Кніга
знаеміць чытачоў з вытокамі прыгажосці роднай мовы, вучыць спазнаваць і
разумець залацінкі народнай мудрасці, карыстацца крылатымі выслоўямі, умець
разважаць і жартаваць. “Лучынка” ўтрымлівае канкрэтныя практычныя заданні,
заснаваныя на матэрыяле роднага слова, літаратурных твораў беларускіх і
замежных пісьменнікаў, вуснай народнай творчасці.
Запрашаем наведаць
бібліятэку!!!
Комментариев нет:
Отправить комментарий