Уважаемые читатели, взрослые и дети!

*****ВНИМАНИЮ ЧИТАТЕЛЕЙ БИБЛИОТЕКИ. В библиотеке вы можете воспользоваться услугами Центра правовой информации****** Для вас - 50 наименований журналов и газет, книги современных белорусских писателей и классиков мировой литературы - проза, поэзия, детективы и романы о любви. *****
Показаны сообщения с ярлыком вечер встречи земляков д.Леоново. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком вечер встречи земляков д.Леоново. Показать все сообщения

Прэзентацыя кнігі "Землякі"







  Да 90-годдзя Барысаўскага раёна і 130-годдзя вёсак Леванова і Шобікі ў 2015 годзе барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка ініцыявала выданне унікальнай кнігі «Землякі». Супрацоўнікамі цэнтральнай бібліятэкі  і сельскай бібліятэкі в.Леванова сабраны нарысы гісторыкаў і краязнаўцаў Барысаўскага раёна, літаратурна апрацавана больш за 30 успамінаў ураджэнцаў і жыхароў Леванова і суседніх вёсак.
  Кніга выдадзена ў выдавецтве "Чатыры чвэрці" ў новай серыі «Малая радзіма». 
 Прэзентацыя кнігі для жыхароў Барысаўшчыны адбылася 6 чэрвеня 2015 года пры ўдзеле Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ліліі Ананіч на V «Вечары сустрэчы землякоў в.Леванова».
А для вучняў Вялікаўхалодскай школы прэзентацыя кнігі адбылася ў лютым 2016 года. Дзевяцікласнікі з цікавасцю пазнаёміліся з выданнем і сямейнымі гісторыямі вёсак Леванова і Шобікі, якія знаходзяцца недалёка ад Вялікай Ухалоды.
Бібліятэкар Надзея Мацюшонак распавяла вучням аб гісторыі гэтых вёсак і засяродзіла ўвагу на тым, што ў мінулым годзе Вялікая Ўхалода  таксама мае сваю цікавую гісторыю і вёсцы споўнілася 346 год.


"Я мару вярнуцца з вайны". Вечар сустрэчы землякоў у вёсцы Леванова

   Для кожнага з нас самы любы і дарагі той куточак зямлі, дзе нарадзіўся і ўзрос, дзе ад людзей набіраўся жыццёвай мудрасці, працоўнай сталасці, сэрцам адчуў красу і сілу роднай зямлі. Такой запаветнай мясцінай стала для усіх сабраўшыхся невялікая вёска Леванова, якая 14 чэрвеня ў чацвёрты раз гасцінна запрасіла на Вечар сустрэчы землякоў. Запрасілі на сустрэчу і нас, сельскіх бібліятэкараў. Я кожны раз бываю на гэтым свяце і упэўнена - кожны год у вёсцы Леванова адбываецца цуд - людзі, якія не бачыліся доўгія гады - сустракаюцца, ды і не абы дзе, а  ў бібліятэцы!
  Вось і ў гэты год у бібліятэцы-музеі народнай творчасці і побыту вёскі Леванова сабраліся жыхары Леванова, а таксама і ўраджэнцы вёскі, якія прыехалі з розных куткоў Рэспублікі Беларусь.

Свята распачалося з урачыстага рытуала “Пераклічка землякоў”, падчас якога прысутныя здзейснілі віртуальнае падарожжа па вуліцах вёскі. Кожнаму земляку на памяць уручаны адметны знак-эмблема Вечара сустрэчы - георгіеўская стужка. 
Сёлета свята праходзіла ў гонар 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Было многа інфармацыі на гэтую тэму ад вядучых свята, а таксама і жыхароў вёскі - гаварылі аб жывых і загінуўшых, пелі песні, чыталі вершы.  
   Прыемным сюрпрызам для сабраўшыхся сталі музычныя віншаванні ад землячкі Крысціны Цыбульскай. Святочную атмасферу сустрэчы таксама стваралі саліст сельскага дома культуры п.Усяж Смалявіцкага раёна Влад Качан і выканаўца эстраднага шансона Аляксандр Чорны.
А удзельнікі творчага аб'яднання "ПАДЗЕЯ" пры дзіцячай бібліятэцы імя А.Гайдара падрыхтавалі для ўдзельнікаў свята спектакль па повесці Б.Васільева "А зори здесь тихие". 
Шчырыя ўсмешкі, успаміны, смех і слёзы радасці ад сустрэчы з сябрамі дзяцінства - усё было на свяце, якое, несумненна, дало новы імпульс для жыцця і новыя ідэі.