Уважаемые читатели, взрослые и дети!

*****ВНИМАНИЮ ЧИТАТЕЛЕЙ БИБЛИОТЕКИ. В библиотеке вы можете воспользоваться услугами Центра правовой информации****** Для вас - 50 наименований журналов и газет, книги современных белорусских писателей и классиков мировой литературы - проза, поэзия, детективы и романы о любви. *****
Показаны сообщения с ярлыком Акция "Чытаем па-беларуску". Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком Акция "Чытаем па-беларуску". Показать все сообщения

“Казачная краіна па-беларуску!”



26 чэрвеня ў бібліятэцы вескі В.Ухалода ў рамках міні-праекта Казка казак прайшоў дзень вясёлых задум “Казачная краіна па-беларуску!”. Супрацоўнікі бібліятэкі распавялі дзецям з летняга лагера “Васілёк” пра казкі – яны вучаць дабрыні, сумленнасці, любові да ўсяго жывога, павазе да старэйшых. Казкі – гэта маленькі цуд, які  пераносіць чытача ў дзівосны і чароуны свет. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел ў інсцэніроўцы беларускай казкі “Хто дужэйшы?”
З добрым настроем пакінулі бібліятэку.

“Калі ажывае казка”


17 студзеня ў нашай бібліятэцы адбылося мерапрыемства “Калі ажывае казка” у рамках Рэспубліканскай акцыі Чытаем па-беларуску. Бібліятэкары Надзея Мацюшонак, Алена Бабіцкая и выхавальнік  групы падоўжанага дня Станчык Марына Мікалаеўна інсцэніравалі казку Алены Масла “Лагодны воўк”.  Таксама маленькія чытачы паглядзелі  буктрэйлер па кнізе Галіны Пшонік “Гісторыі былога лесу”. А напрыканцы пазнаеміліся з кніжнай выставай “Чытай, каб жыць цікава і карысна”.