Уважаемые читатели, взрослые и дети!

*****ВНИМАНИЮ ЧИТАТЕЛЕЙ БИБЛИОТЕКИ. В библиотеке вы можете воспользоваться услугами Центра правовой информации****** Для вас - 50 наименований журналов и газет, книги современных белорусских писателей и классиков мировой литературы - проза, поэзия, детективы и романы о любви. *****

Природа наш общий дом!

20 апреля в сельской библиотеке-клубе № 8 д.Большая Ухолода  прошла интеллектуальная игра «Природа наш общий дом!» с учениками ГУО «Большеухолодская  средняя школа Борисовского района» и участниками экологического кружка «Калейдоскоп».

Ребята познакомились с многообразием мира животных и растений, по иллюстрациям отгадывали, какое это животное, где оно обитает, отгадывали загадки о цветах, растениях. С огромным удовольствием играли в игры «В мире животных», «Угадай по описанию», «Узнай растение», разыграли сценку «Мусорный король и фея». В заключении ученики отметили, что надо уважительно и бережно относится к природе и её обитателям.






 11 апреля   сельская библиотека-клуб №8 д. Большая Ухолода, ученики и сотрудники ГУО «Большеухолодская средняя школа Борисовского района» традиционно в рамках  месячника по наведению порядка и благоустройства вышли на субботник.






 

 

Сустрэча з беларускай пісьменніцай - казачніцай Кацярынай Хадасевіч-Лісавой

  Хто такі Вухуцік, Ліловы Цмок, Змрочны Птах, кікімара Кікі? Дзе жыве Прывід з хутара і якія прыгоды стварае разам з сябрамі ў Дзівосным лесе Лісачка Красуня – пра ўсё гэта даведаліся юныя чытачы бібліятэкі, вучні  і настаўнікі Вялікаўхалодскай сярэдняй школы падчас сустрэчы з Казачнай Феяй, беларускай пісьменніцай Кацярынай Хадасевіч-Лісавой. 

    6 красавіка ў актавай зале нашай школы мы віталі сталічную госцю, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, члена рэдкалегіі часопіса “Вясёлка” Кацярыну Станіславаўну Хадасевіч-Лісавую. Дзеці і дарослыя з вялікай увагай і задавальненнем слухалі пісьменніцу, а усё таму, што яна не проста знаёміла прысутных са зместам сваіх кніг, але прапаноўвала дзецям гульнявыя моманты: прайсці па GR-коду  і паглядзець кароткія буктрэйлеры, створаныя па яе кнігах, паўдзельнічаць у квэстах, зладзіць вандрульні і гульні, зрабіць сэлфі з кнігай і адправіць у Інстаграм, каб трымаць паштоўку ад аўтара, ці ад  каго-небудзь з яе літаратурных герояў. Спалучаючы ў сваім выступленні знаёмства са зместам кніг і дэманстрацыю лялек, створаных па некаторых з іх, пісьменніца выклікала ў дзяцей сапраўднае захапленне яе творамі! Героі  Казачнай Феі жывуць на планеце Вухуція, ў Дзівосным лесе,  на Зачараваным балоце, у Грыбным каралеўстве, у палацах, у Падзямельных царствах і, нават, у школе.

Бібліятэкары падрыхтавалі да  мерапрыемства  разгорнутую кніжную выставу твораў пісьменніцы, публікацый у зборніках і перыядычных выданнях. Кацярына Станіславаўна была прыемна ўражана колькасцю яе кніг у нашай сельскай бібліятэцы і тым, што яны карыстаюцца попытам у чытачоў. У знак падзякі яна пакінула на кожнай са сваіх кніг, якія ёсць у нашай бібліятэцы асабісты памятны экслібрыс. Спадзяёмся, што прыхільнікаў творчасці маладой і абаяльнай беларускай пісьменніцы стане намнога больш пасля гэтай сустрэчы, аб чым сведчыць яе допіс у Інстаграме: ”Мне здавалася, што я не ўпершыню ў мястэчку з прыгожай назвай “Вялікая Ухалода”, было адчуванне, што вакол знаёмыя людзі. Такую атмасферу стварылі шчырасць і гасціннасць людзей, якія тут жывуць і працуюць. У вас было цудоўна! Дзякую!”.

Прыемным сюрпрызам для нашай госці стала выступленне танцавальнага калектыву пад кіраўніцтвам настаўніка М.Мошчынай з танцам “Дзяцінства”.

Напрыканцы сустрэчы, як і заўсёды - фотозона, фотосесія і набыццё   кніг з аўтографам пісьменніка. А мы чакаем нашых чытачоў каб зрабіць сэлфі у фотазоне “Дзівосны лес” з кнігамі Кацярыны Хадасевіч-Лісавой.