Уважаемые читатели, взрослые и дети!

*****ВНИМАНИЮ ЧИТАТЕЛЕЙ БИБЛИОТЕКИ. В библиотеке вы можете воспользоваться услугами Центра правовой информации****** Для вас - 50 наименований журналов и газет, книги современных белорусских писателей и классиков мировой литературы - проза, поэзия, детективы и романы о любви. *****
Показаны сообщения с ярлыком Міжнародны дзень роднай мовы. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком Міжнародны дзень роднай мовы. Показать все сообщения

Родная мова

21 лютага 2018г. у інтэграванай сельскай бібліятэцы №8 в.В.Ухалода прайшла інфармацыйная гадзіна “Родная і мілагучная” прысвечаная да Міжнароднага дня роднай мовы для вучняў 11 класа ДУА “Вялікаўхалодскі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа Барысаўскага раёна”. Бібліятэкар пазнаёміла вучаніц з беларускімі паэтамі і пісьменнікамі.
Сотні беларускіх твораў прысвечаны родной мове. Усе разам яны ствараюць велічны і непаўторны вобраз Беларускага Слова. Нашы паэты ўслаўляюць мову сваёй зямлі, мову бацькоў і продкаў як старажытную, спрадвечную каштоўнасць, крыніцу багацця нацыянальнай душы, яе самабытнасць:
Ільняная і жытнёвая. Сялянская.
Баравая ў казачнай красе.
Старажытнейшая, самая славянская.
Светлая, як травы у расе.
Вобразная, вольная, пявучая,
Мова беларуская мая!

(“Беларуская мова”)


Міжнародны дзень роднай мовы



Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі,
Ты самацветаў яскравая нізка…
Кожнай драбнічкай ты варта пашаны,
Кожнае слова вякамі стварана,
І на вякі яно жыць застанецца,
Вечнае так, як народнае сэрца.

21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. У сельскай бібліятэцы №8 в.В.Ухалода прайшоў інфармацыйны час «Ведай мову сваю, Беларус!» прымеркаваны да гэтай даты. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 7 класа ДУА «Вялікаўхалодская сярэдняя школа Барысаўскага раёна».
Да мерапрыемства была падрыхтавана слайд-прэзентацыя «Святло роднага слова» з якой навучэнцы школы даведаліся шмат цікавых звестак пра гісторыю развіцця беларускай мовы.
Таксама дзеці прынялі ўдзел у конкурсе выразнага чытання "Беларускія вершы". Усе дзеці добра падрыхтаваліся і чыталі вершы на роднай мове Я. Коласа, Я. Купалы, М. Танка, М. Мятліцкага і інш.


"Вобразная, вольная, пявучая - Мова беларуская мая"


     19 снежня у бібліятэцы  адбылася літаратурная гадзіна прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы - "Вобразная, вольная, пявучая - Мова беларуская мая".
  У мерапрыемстве прынялі удзел вучні 5-8 кл асаў Вялікаухалодскай сярэдняй школы.
  Значэнне роднай мовы, роднага слова для чалавека падкрэсліваецца у шмат якіх творах беларускіх пісьменнікаў. Бібліятэкар Надзея Мацюшонак пазнаёміла вучняў з творамі беларускіх пісьменнікаў, прысвечаных сучасным падлеткам.   Хлопцы і дзяўчаты з задавальненнем прынялі удзел у гучным чытанні вершаў і віктарыне " Мой родны кут,як ты мне мілы!".
  Завяршылася літаратурная гадзіна словамі Сымона Буднага: "Няма такіх кніг,у якіх нельга было б чаму-небудзь навучыцца.  Дык чытайце і вучыцеся".



21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы



21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO у 1999 годзе. Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.
 На працягу апошніх год  кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.
Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.
Кажуць, мова мая аджывае
 Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
 Для мяне ж яна вечна жывая,
 Як раса, як сляза, як зара.
                               П. Панчанка.

20 лютага ў нашай бібліятэцы прайшло мерапрыемства прысвечанае роднай мове. Бібліятэкар Надзея Мацюшонак расказала дзецям як важна шанаваць і любіць сваю мову, аб тым што беларуская мова – самая мілагучная пасля італьянскай мовы, а таксама  аб гісторыі ўзнікнення свята роднай мовы. Дзеці пазнаемілія з кніжнай выставай “Лепшая мова — родная”. У заключэнні мерапрыемства дзеці паглядзелі электроную прэзентацыю “Чароўны свет у кнігах” .