21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Ён быў абвешчаны UNESCO
у 1999 годзе. Cёння ў
свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю,
другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова,
якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі,
знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не
шануе яе.
На працягу апошніх
год кожны народ 21 лютага адзначае Дзень
роднай мовы. Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца
больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання
моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб
хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.
Нашы бацькі, дзяды і
прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў
свету.
Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.
П.
Панчанка.
20 лютага ў нашай бібліятэцы
прайшло мерапрыемства прысвечанае роднай мове. Бібліятэкар Надзея Мацюшонак
расказала дзецям як важна шанаваць і любіць сваю мову, аб тым што беларуская
мова – самая мілагучная пасля італьянскай мовы, а таксама аб гісторыі ўзнікнення свята роднай мовы. Дзеці
пазнаемілія з кніжнай выставай “Лепшая мова — родная”. У заключэнні мерапрыемства
дзеці паглядзелі электроную прэзентацыю “Чароўны свет у кнігах” .
Комментариев нет:
Отправить комментарий