В солнечный весенний денек гостями сельской библиотеки д.Большая Ухолода, где всегда царит веселая и непринужденная атмосфера, стали ребята из пришкольного лагеря. Тема сегодняшней встречи – весна, книги о весне, стихи о весне. Открыла мероприятие ученица 6 класса Шапчиц Ольга, прочитав стихотворение «Чаму сакавік на май злуецца?» белорусского писателя Ростислава Бензерука. Затем библиотекарь Надежда Матюшонок предложила ребятам сказочный кроссворд, во время разгадывания которого, ребята вспоминали сказки, посвященные различным порам года, которые они прочитали ранее. Прижилась с некоторых пор в нашей библиотеке новая форма работы - кастинг книг, которая пользуется популярностью у ребят. Вот и сегодня, библиотекарь Надежда Владимировна предложила нашим читателям поучаствовать в очередном книжном кастинге. Победителем стала энциклопедия «Все для мальчиков от А до Я».

Пытанне, як павінен выглядаць якасны буктрэйлер, — складанае, і тут нельга казаць пра нейкія стандартныя складнікі, нягледзячы на тое, што існуюць і пэўныя законы маркетынгу, законы Сеціва і “віруснага відэа”, якія дазваляюць зрабіць ролік запатрабаваным. Але на адну паліцу не трэба класці паспяховае “віруснае відэа” і якасны буктрэйлер, бо ў іх розныя задачы, і тое, што дапаможа ў стварэнні першага, не заўсёды пасуе другому. Буктрэйлер мае кантрэтную мэтавую скіраванасць: ён зацікавіць спажыўца літаратуры, але наўрад ці паўздзейнічае на свядомасць чалавека, што не чытае кніг увогуле. Таксама важная аўтарская ідэя, якую спрабуе перадаць стваральнік відэа і атрымлівае глядач (ён жа чытач) і якая наладжвае своеасаблівы камунікатыўны працэс паміж імі.
Мы прадэманстравалі прыклад таго, што падобныя відэа трэба ствараць і што яны працуюць. А здымаць буктрэйлеры можа кожны зацікаўлены: чытач, якому падабаецца пэўны твор, выдавецтвы, што мусяць прарэкламаваць сябе, бібліятэкі для прыцягнення наведвальніка... Але насамрэч галоўнае — у творчым падыходзе: прафесійна гэта зроблена альбо не — для спажыўца значэння амаль не мае, калі вынік — крэатыўны...
Надзея МАЦЮШОНАК, загадчык сельскай бібліятэкі № 8 вёскі Вялікая Ухалода Барысаўскага раёна:
Калі мы жадаем прасунуць нашу бібліятэку, кнігу, калі хочам аддаць чытачу, у першую чаргу — юнаму, тыя скарбы, што захаваны ў нас, — трэба шмат працаваць і ісці ў ногу з часам. Далучэнне дзіцяці да чытанння, лічу, гэта — доўгатэрміновая інвестыцыя, якая спрацуе ў будучым. Таму стварэнне буктрэйлера на колькі хвілін, што паспрыяе далейшаму ўзаемадзеянню юнага чытача і літаратуры, для бібліятэкараў ці метадыстаў павінна быць цікавым працэсам.
Для паспяховасці такога відэа, упэўнены, неабходна, каб яно было яркім, даступным, цікава зробленым. Канешне ж, для стварэння якаснага буктрэйлера трэба добра ўяўляць, што неабходна паказаць за тыя тры хвіліны і як гэта паказаць, каб у гледача з’явілася жаданне ўзяць кнігу і прадоўжыць знаёмства...
СМОТРИТЕ БУКТРЕЙЛЕРЫ, СОЗДАННЫЕ РУКАМИ БИБЛИОТЕКАРЕЙ сельской библиотеки д.Большая Ухолода ЗДЕСЬ