21 сакавіка ў сельскай бібліятэцы веска В.Ухалода распачаўся
Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі. На адкрыццё тыдня былі запрошаны вучні 1 і 2 класаў мясцовай школы. Бібліятэкар Надзея Мацюшонак распавядала дзецям аб тым, што кожны год у бібліятэцы ладзіцца вось такое вясновае свята кнігі і чытача. Сённяшняе свята было прысвечана кнігам і кветкам, таму ў бібліятэцы была аформлена кніжная выстава пад назвай
“Карагод кветак”. Бібліятэкар Надзея Уладзіміраўна прачытала дзецям апавяданне беларускага пісьменніка
Алеся Жука “Кветкі і кветкаводы”, змешчанае ў часопісе
“Вясёлка”. Дзеці даведаліся, якія кветкі зацвітаюць у першы вясновы месяц – сакавік. Далей юныя чытачы ўдзельнічалі ў конкурсе эрудытаў, заданні якога прадугледжвалі збор рознакаляровых літар ў словы – назвы раслін, што зацвітаюць вясной. Дзеці паспяхова выканалі заданне і атрымалі сувеніры - кніжныя закладкі ад часопіса
“Вясёлка”. Напрыканцы ўсе разам паглядзелі мультфільм.
|
Конкурс эрудытаў
|
Комментариев нет:
Отправить комментарий