Уважаемые читатели, взрослые и дети!

*****ВНИМАНИЮ ЧИТАТЕЛЕЙ БИБЛИОТЕКИ. В библиотеке вы можете воспользоваться услугами Центра правовой информации****** Для вас - 50 наименований журналов и газет, книги современных белорусских писателей и классиков мировой литературы - проза, поэзия, детективы и романы о любви. *****

"Я мару вярнуцца з вайны". Вечар сустрэчы землякоў у вёсцы Леванова

   Для кожнага з нас самы любы і дарагі той куточак зямлі, дзе нарадзіўся і ўзрос, дзе ад людзей набіраўся жыццёвай мудрасці, працоўнай сталасці, сэрцам адчуў красу і сілу роднай зямлі. Такой запаветнай мясцінай стала для усіх сабраўшыхся невялікая вёска Леванова, якая 14 чэрвеня ў чацвёрты раз гасцінна запрасіла на Вечар сустрэчы землякоў. Запрасілі на сустрэчу і нас, сельскіх бібліятэкараў. Я кожны раз бываю на гэтым свяце і упэўнена - кожны год у вёсцы Леванова адбываецца цуд - людзі, якія не бачыліся доўгія гады - сустракаюцца, ды і не абы дзе, а  ў бібліятэцы!
  Вось і ў гэты год у бібліятэцы-музеі народнай творчасці і побыту вёскі Леванова сабраліся жыхары Леванова, а таксама і ўраджэнцы вёскі, якія прыехалі з розных куткоў Рэспублікі Беларусь.

Свята распачалося з урачыстага рытуала “Пераклічка землякоў”, падчас якога прысутныя здзейснілі віртуальнае падарожжа па вуліцах вёскі. Кожнаму земляку на памяць уручаны адметны знак-эмблема Вечара сустрэчы - георгіеўская стужка. 
Сёлета свята праходзіла ў гонар 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Было многа інфармацыі на гэтую тэму ад вядучых свята, а таксама і жыхароў вёскі - гаварылі аб жывых і загінуўшых, пелі песні, чыталі вершы.  
   Прыемным сюрпрызам для сабраўшыхся сталі музычныя віншаванні ад землячкі Крысціны Цыбульскай. Святочную атмасферу сустрэчы таксама стваралі саліст сельскага дома культуры п.Усяж Смалявіцкага раёна Влад Качан і выканаўца эстраднага шансона Аляксандр Чорны.
А удзельнікі творчага аб'яднання "ПАДЗЕЯ" пры дзіцячай бібліятэцы імя А.Гайдара падрыхтавалі для ўдзельнікаў свята спектакль па повесці Б.Васільева "А зори здесь тихие". 
Шчырыя ўсмешкі, успаміны, смех і слёзы радасці ад сустрэчы з сябрамі дзяцінства - усё было на свяце, якое, несумненна, дало новы імпульс для жыцця і новыя ідэі. 



















Комментариев нет:

Отправить комментарий