8 красавіка барысаўскія бібліятэкары атрымалі цудоўны падарунак – у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя І.Х. Каладзеева адбылася творчая сустрэча з беларускім паэтам Леанідам Дранько-Майсюком і паэтам, бардам Эдуардам Акуліным.
Паэты прэзентавалі літаратурный часопіс “Верасень”, галоўным рэдактарам якога з’яўляецца Э.Акулін, падзяліліся сваімі творчымі дасягненнямі, пачыталі папулярныя лірычныя вершы з выдадзеных зборнікаў “Малітва воч” і “Святая ноч” (Э.Акулін), “Кніга для спадарыні Эл”, “Вершы. Каханне. Проза” (Л.Дранько-Майсюк).
Эдуард Акулін прадставіў прысутным свой новый дыск “Не магу жыць без крыл…”. Паэты прэзентавалі літаратурный часопіс “Верасень”, галоўным рэдактарам якога з’яўляецца Э.Акулін, падзяліліся сваімі творчымі дасягненнямі, пачыталі папулярныя лірычныя вершы з выдадзеных зборнікаў “Малітва воч” і “Святая ноч” (Э.Акулін), “Кніга для спадарыні Эл”, “Вершы. Каханне. Проза” (Л.Дранько-Майсюк).
Завяршылася сустрэча песняй Эдуарда Акуліна “Янка Купала”.
Бібліятэкары сельскіх і школьных бібліятэк рэгіёна, цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І.Х.Каладзеева змаглі атрымаць кнігі, часопісы і дыскі з аўтографамі паэтаў.
Комментариев нет:
Отправить комментарий