Уважаемые читатели, взрослые и дети!

*****ВНИМАНИЮ ЧИТАТЕЛЕЙ БИБЛИОТЕКИ. В библиотеке вы можете воспользоваться услугами Центра правовой информации****** Для вас - 50 наименований журналов и газет, книги современных белорусских писателей и классиков мировой литературы - проза, поэзия, детективы и романы о любви. *****

Верны сябар дзяцей. Да 75-годдзя Уладзіміра Ліпскага.


Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі - нарадзіўся 6 мая 1940 у вёсачцы Шаўкавічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. 
Беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч, Лаўрэат Дзяржаўная прэміі Беларусі, Літаратурнай прэміі імя Я.Маўра (1993) за кнігу “Падкідыш”, Літаратурнай прэміі імя В.Віткі (1997) за аповесць “Загадковы чалавек”, Міжнароднай прэміі А.Швейцара (1998) за дабрачынныя справы на карысць дзяцей.
Усё свядомае жыццё ён прысвяціў дзецям: 37 гадоў узначальвае часопіс "Вясёлка". Як старшыня праўлення Беларускага дзіцячага фонду, віцэ-прэзідент Міжнароднай асацыяцыі дзіцячых фондаў ён клапоціцца пра лёсы дзяцей-сірот, чарнобыльцаў. Уладзімір Ліпскі імкнецца сцвярждаць дабро, вучыць любіць сваю Радзіму і кожнага чалавека ў ёй, адчуваць радасць ад жыцця і літаратуры.

У нашай бібліятэцы аформлена кніжная выстава да 75-годдзя беларускага пісьменніка Уладзіміра Ліпскага.
Запрашаем у бібліятэку.

Комментариев нет:

Отправить комментарий