15 лістапада 2017г. у інтэграванай
сельскай бібліятэцы №8 в.В.Ухалода адбыліся гучныя чытанні “Айчыны гонар і
любоў” прысвечаныя да 135-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка, на
якой прысутнічалі дзеці з групы падоўжанага дня ДУА “Вялікаўхалодскі ВПК
дзіцячы сад – сярэдняя школа Барысаўскага раёна”.
Бібліятэкар Н.У.Мацюшонак
пазнаёміла прысутных дзяцей з апавяданнем пра Якуба Коласа з серыі кніг
“Славутыя імёны”. Вучні з задавальненнем паслухалі, а таксама прачыталі ўслых вершы
на памяць “Зіма”, “На рэчцы зімой”, “Дзед-госць”, “Ручэй”. Напрыканцы
мерапрыемства дзеці прагледзелі прэзентацыю «Якуб Колас».
Комментариев нет:
Отправить комментарий