21 лютага 2018г. у інтэграванай сельскай бібліятэцы №8 в.В.Ухалода прайшла інфармацыйная
гадзіна “Родная і мілагучная” прысвечаная да Міжнароднага дня роднай мовы для вучняў 11
класа ДУА “Вялікаўхалодскі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа Барысаўскага раёна”.
Бібліятэкар пазнаёміла вучаніц з беларускімі паэтамі і пісьменнікамі.
Сотні беларускіх твораў прысвечаны родной мове. Усе разам яны ствараюць
велічны і непаўторны вобраз Беларускага Слова. Нашы паэты ўслаўляюць мову сваёй
зямлі, мову бацькоў і продкаў як старажытную, спрадвечную каштоўнасць, крыніцу
багацця нацыянальнай душы, яе самабытнасць:
Ільняная і
жытнёвая. Сялянская.
Баравая ў казачнай
красе.
Старажытнейшая,
самая славянская.
Светлая, як травы у
расе.
Вобразная, вольная,
пявучая,
Мова беларуская
мая!
(“Беларуская мова”)
Комментариев нет:
Отправить комментарий