Уважаемые читатели, взрослые и дети!

*****ВНИМАНИЮ ЧИТАТЕЛЕЙ БИБЛИОТЕКИ. В библиотеке вы можете воспользоваться услугами Центра правовой информации****** Для вас - 50 наименований журналов и газет, книги современных белорусских писателей и классиков мировой литературы - проза, поэзия, детективы и романы о любви. *****

Да 80-годдзя Уладзіміра Ліпскага


6 мая 2020 года пісьменнік Уладзімір Ліпскі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, старшыня праўлення Беларускага дзіцячага фонду, член Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці, узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны, адзнача свой юбілей – 80-годдзе.

Ліпскі Уладзімір Сцяпанавіч, дзіцячы пісьменнік, празаік, дакументаліст, публіцыст, перакладчык, галоўны рэдактар часопіса “Вясёлка”, старшыня праўлення Беларускага дзіцячага фонду, член Нацыянальнай камісіі пра правах дзіцяці, член Саюза пісьменнікаў Беларусі .
Уладзімір Сцяпанавіч  аўтар звыш 60 кніг,  вядомы не толькі ў нашай краіне, але і за мяжой. Яго мастацка-дакументальныя аповесці, эсэ, нарысы і апавяданні, кнігі для дзяцей  перакладзены на рускую, украінскую, літоўскую, нямецкую мовы. Творчасць гэтага мастака слова ўключана ў вучэбныя праграмы школ, педагагічных вучылішчаў і каледжаў, вывучаецца на філалагічных факультэтах ВНУ педагагічнага профілю.
На кніжнай выставе ў сельскай бібліятэцы-клубе в.В.Ухалода, прадстаўлены наступныя кнігі пісьменніка: “Споведь сына”, “Сонца пад галавой”, “Усе мы радня”, “Мая Беларусь”,”Пралескі ў небе”, “Янкаў вянок”, “Вайна праклятая”, “Нарачанская чайка” , “Уладзімір Ліпскі: жыццё і творчасць” і іншыя .  Творы Уладзіміра Ліпскага не пакінуць раўнадушнымі чытача любога ўзроста, бо ў яго творах – веліч подзвігу людзей, прыгажосць, каханне і вялікае жаданне з любасцю жыць у зямным раі і шанаваць родную мову.
Выстава дзейнічае з 15 красавіка па 15 мая 2020 г.




Комментариев нет:

Отправить комментарий