Дзень беларускай пісьменнасці адзначаецца ў нашай краіне ў першую нядзелю верасня.
Дзень беларускага пісьменства – гэта свята тых, хто зберагае духоўную спадчыну нашага народа, узбагачае нацыянальную культуру, шануе родную мову
Сельская бібліятэка-клуб №8 в.Вялікая Ухалода запрашае пазнаёміцца з кніжнай выставай “Сцяжынкамі Францыска Скарыны”, прысвечанай да Дня баларускага пісьменства.
На выставачных паліцах
прадстаўлены кнігі беларускіх выдавецтваў, прысвечаныя гісторыі і развіццю
кнігадрукавання на Беларусі. Сярод іх “Асветнікі Беларусі”, дзе сабраны выданні
аб Францыску Скарыне, Еўфрасінні Полацкай, Кірыле Тураўскім, Сімяоне Будным,
Міколе Гусоўскім, іншых першапраходцах беларускай пісьменнасці.
Комментариев нет:
Отправить комментарий