26
чэрвеня ў бібліятэцы вескі В.Ухалода ў рамках міні-праекта “Казка казак” прайшоў дзень вясёлых задум “Казачная краіна
па-беларуску!”. Супрацоўнікі бібліятэкі распавялі дзецям з летняга
лагера “Васілёк” пра казкі – яны вучаць дабрыні, сумленнасці, любові да ўсяго
жывога, павазе да старэйшых. Казкі – гэта маленькі цуд, які пераносіць чытача ў дзівосны і чароуны свет. Дзеці
з задавальненнем прынялі ўдзел ў інсцэніроўцы беларускай казкі “Хто
дужэйшы?”.
З добрым настроем пакінулі бібліятэку.
Комментариев нет:
Отправить комментарий