В библиотеке состоялся яркий и весёлый
"Праздник оранжевого детства"!!!
Для тех, кому интересно читать на белорусском языке - предлагаем оригинальный авторский текст методиста по работе с детским читателем Людмилы Захаревич:
"Напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей, у сельскай бібліятэцы в.Вялікая Ухалода адбылося "Свята аранжавага дзяцінства" ў рамках рэалізацыі праекта "55 колераў "Вясёлкі". Прыгожа ўбраная, аздобленая аранжавым колерам зала мясцовай школы не змагла ўмясціць усіх жадаючых! Вучні прыйшлі на свята разам з мамамі і бабулямі. Адкрываючы мерапрыемства, бібліятэкар Надзея Мацюшонак падкрэсліла, што кожны дзень сонечнага лета будзе адкрывацца дзецям, як новая старонка цікавай і яскравай кнігі, а самае галоўнае, што кожны дзень іх будзе вітаць мірнае неба над галавой, з белымі аблачынкамі і колерамі вясёлкі пасля дажджу. Жаданым госцем свята з'явіўся мастак, ураджэнец Барысаўшчыны, Уладзімір Міхайлавіч Жук, які працуе ў часопісе "Вясёлка". Ён расказаў дзецям аб тым, як ствараюцца малюнкі для часопіса, як выглядае рукапісны малюнак і арыгінал у часопісе. Мастак прапанаваў рабятам дасылаць у рэдакцыю свае малюнкі, а таксама вершы і казкі. Падчас выступлення Уладзімір Міхайлавіч падараваў дзецям некалькі экзэмпляраў часопіса “Вясёлка”, кніжныя закладкі і блакноцікі для запісу. Вялікую цікавасць у прысутных выклікаў прагляд буктрэйлера па кнізе пісьменніка Г.Аўласенкі “Вася Лайдачкін у краіне шкодных звычак”, лагічным працягам якога стала выступленне агітбрыгады з ліку старшакласнікаў Вялікаўхалодскай СШ, якое прысвячалася барацьбе са шкоднымі звычкамі. Малодшыя школьнікі падрыхтавалі п’есу-казку “Пра вялікую Маркоўку і сяброўства” В.Караткевіч. Упрыгожанем свята аранжавага дзяцінства сталі песні і танцы ў выкананні школьнікаў. Цудоўным пачастункам для дзяцей, удзельнікаў мерапрыемства, сталі аранжавыя апельсіны, маркоўны сок і канфеты ў аранжавых абгортках".
Комментариев нет:
Отправить комментарий