Сёння ў дзіцячай бібліятэцы горада Барысава адбылася прэзентацыя кнігі
«Лучынка». У прэзентацыі брала ўдзел аўтар - Зося Кустава.
З вялікім задавальненнем мы прынялі ўдзел у мерапрыемствы. Кніга – прыемны
падарунак! Выданне знаёміць нас з вытокамі прыгажосці роднай мовы, вучыць
спазнаваць і разумець залацінкі народнай мудрасці, карыстацца крылатымі
выслоўямі, умець разважаць і жартаваць. «Лучынка» можа выкарыстоўвацца як
самастойная сямейная чытанка для дзяцей і дарослых. На прэзентацыі я мела магчымасць
узяць аўтограф у аўтара кнігі Зосі Куставай.
Запрашаем
чытачоў!
Комментариев нет:
Отправить комментарий