Уважаемые читатели, взрослые и дети!

*****ВНИМАНИЮ ЧИТАТЕЛЕЙ БИБЛИОТЕКИ. В библиотеке вы можете воспользоваться услугами Центра правовой информации****** Для вас - 50 наименований журналов и газет, книги современных белорусских писателей и классиков мировой литературы - проза, поэзия, детективы и романы о любви. *****

Прома-акцыя па творчасці Уладзіміра Ліпскага



Беларускі пісьменнік Уладзімір Ліпскі ў гэтым годзе адзначыў свой 75-гадовы юбілей. Уладзімір Сцяпанавіч – вядомы пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі. Усё жыццё ён прысвяціў дзецям. Яго пяру належаць прыгодніцкія аповесці, займальныя казкі, кнігі-вандроўкі па краіне Букварыя і па краіне Беларусь. Усе яго творы вучаць любіць нашу Айчыну, паважаць і цаніць добрых людзей, шанаваць родную мову.  


25 чэрвеня ў сельскай бібліятэцы вёскі В. Ухалода для дзяцей з летняга лагераВасілёк” адбылася прома-акцыя па творчасці Уладзіміра Ліпскага. Дзеці з задавальненнем паглядзелі буктрэйлер “Споведзь сына. Уладзімір Ліпскі” .

 Буктрэйлер адрасуецца бацькам, настаўнікам, выхавальнікам, дзецям – усім, хто любіць творчасць Уладзіміра Ліпскага, родную мову і Айчыну.

Комментариев нет:

Отправить комментарий