Уважаемые читатели, взрослые и дети!

*****ВНИМАНИЮ ЧИТАТЕЛЕЙ БИБЛИОТЕКИ. В библиотеке вы можете воспользоваться услугами Центра правовой информации****** Для вас - 50 наименований журналов и газет, книги современных белорусских писателей и классиков мировой литературы - проза, поэзия, детективы и романы о любви. *****

Экалагічная гадзіна "Птушкі Беларусі" і свята Саракі

Жавароначкі, прыляціце,
Цёпла лецейка прынясіце,
А зімачку прыбярыце,
Бо зімачка надаела,
Нам хлебушак пераела.
    


   22 сакавіка адзначаюцца Саракі (Саракасвятныя, Сорак мучанікаў). Меркавалася, што вясна паволі ўступае ў свае правы і дадому вяртаецца 40 выраяў. 
Жанчыны выпякалі з цеста для дзяцей сорак галушак, піражкоў у выглядзе птушак.  Дзеці бегалі па вёсцы, высока трымаючы галушкі ў руцэ, або нанізвалі іх на пруток, залазілі на страху і спявалі веснавыя песні. Вечарам рытуальнае печыва трэба было з'есці. Саракі, як і Аўдакея-вясноўка, былі чарговым этапам гукання вясны, якое будзе доўжыцца да самага Благавешчання.


      Сёння ў бібліятэцы таксама адбылося свята.
   Экалагічная гадзіна "Птушкі Беларусі" сабрала юных чытачоў бібліятэкі ў падарожжа па страронках "Чырвонай кнігі ў казках і вершах беларускіх пісьменнікаў".

Удзельнікі пазнаёміліся з дзіўным светам птушак, даведаліся шмат цікавага пра Чырвоную кнігу, а таксама паказалі свае веды, эрудыцыю ў віктарыне "Цуда-птушкі".

Комментариев нет:

Отправить комментарий