14 лістапада 2016г ў
актавай зале ДУА “Вялікаўхалодская сярэдняя школа Барысаўскага раёна” адбылася
сустрэча з беларускім пісьменнікам Міхасем Зізюком. Сустрэча прайшла ў
прывабнай для дзяцей форме. Аўтар пераапрануўся ў касцюм Бабы Ягі, якая была
усім незадаволеная. Затым адбылася прэзентацыя кнігі “Янка, Шмурдзік, Бухматка
ды іншыя”. Аўтар распавядаў, што галоўнымі героямі гэтай казкі з’яўляюцца
хлопчык Янка, кот Шмурдзік, Бухматка – курыца. Хлопчык Янка ў гэтай вясёлай
кампаніі вабіць лета у дзядулі з бабуляй на вёсцы.
У гульнявай форме з юнымі чытачамі паспрабавалі скласці сваю незвычайную казку пра
дракошу Тошу. Пісьменнік правёў з дзецьмі конкурс на лепшы беларускі верш. У
гэтым конкурсе лепшай стала вучаніца 3 класа Вераніка Дубіна, якая атрымала падарунак
ад пісьменніка – кнігу з аўтографам.
Для
старэйшай аўдыторыі, пісьменнік прачытаў свае байкі: “Дарога да дому”,
“Здарэнне на кірмашы”. Пад гітару выканаў сваі песні: “Верасень”, “Родная
старонка”, “Ты была ў мяне адна”, “Здравствуй школа”.♬♬
Напрыканцы
мерапрыемства пісьменнік падарыў кнігі і дыск з песнямі сельскай бібліятэцы і
школе.
Сустрэча адбылася вясёлай і запамінальнай!
Комментариев нет:
Отправить комментарий