Ты нашых думак уток
і аснова!
Матчын дарунак ад
самай калыскі,
Ты самацветаў
яскравая нізка…
Кожнай драбнічкай
ты варта пашаны,
Кожнае слова вякамі
стварана,
І на вякі яно жыць
застанецца,
Вечнае так, як
народнае сэрца.
21 лютага ўвесь
свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. У сельскай бібліятэцы №8
в.В.Ухалода прайшоў інфармацыйны час «Ведай мову сваю, Беларус!» прымеркаваны
да гэтай даты. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 7 класа ДУА «Вялікаўхалодская
сярэдняя школа Барысаўскага раёна».
Да мерапрыемства
была падрыхтавана слайд-прэзентацыя «Святло роднага слова» з якой навучэнцы
школы даведаліся шмат цікавых звестак пра гісторыю развіцця беларускай мовы.
Таксама дзеці
прынялі ўдзел у конкурсе выразнага чытання "Беларускія вершы". Усе дзеці
добра падрыхтаваліся і чыталі вершы на роднай мове Я. Коласа, Я. Купалы, М.
Танка, М. Мятліцкага і інш.
Комментариев нет:
Отправить комментарий