17 мая у актавай зале Вялікаухалодцкі ВПК “дзіцячы сад-сярэдняя школа” адбылася творчая сустрэча з таленавітамі, беларускімі паэтамі Леанідам Дранько-Майсюком і Эдуардам Акуліным.
Леанід Дранько-Майсюк пачаў мерапрыемства радкамі:
Ты - пяшчота і лагода,
Хараство і край святы…
Ухалода , Ухалода
Будзь Вялікаю заўжды!
Леанід Васільевіч распавядаў удзельнікам сустрэчы пра братоў Луцкевічаў, пра Я.Купалу, М. Багдановіча, пра родную беларускую мову. Акрамя вершаў і прозы Леанід Дранько-Майсюк напісаў шмат песень, у тым ліку – польку беларускую. Аўтар прачытаў верш для настаўнікаў і бібліятэкараў” У Вашым голасе квітнеюць астры…” Пазнаеміў вучняў з літаратурна мастацкім часопісам “Верасень” Галоўным рэдактарам часопіса з'яўляецца паэт Эдуард Акулін, ен прадоўжыў паэтычную гадзіну сваімі вершамі і песнямі. Разам с паэтамі удзельнікі мерапрыемства праспявалі песню “Белае паліто”. На прыканцы мерапрыемства аўтары аставілі свае аўтографы вучням, а таксама падпісалі кнігі у дар бібліятэцы.
Комментариев нет:
Отправить комментарий