У
сесльскай бібліятэцы-клубе
№8 в. В.Ухалода
заканчваецца акцыя летняга чытання “Пакліч у госці казку”.
18 жніўня бібліятэкар Надзея Матюшонак
пазнаёміла дзяўчынак з творамі беларускай пісьменніцы Алены Масла, якія
прысвечаны сучасным дзецям і падлеткам.
Дзяўчынкі чыталі, адказвалі на
пытанні і пагулялі ў жартоўную казачную віктарыну, якая змешчана ў цікавай і
пазнавальнай кнізе “Адкрыцці стагоддзяў”.
Комментариев нет:
Отправить комментарий