Уважаемые читатели, взрослые и дети!

*****ВНИМАНИЮ ЧИТАТЕЛЕЙ БИБЛИОТЕКИ. В библиотеке вы можете воспользоваться услугами Центра правовой информации****** Для вас - 50 наименований журналов и газет, книги современных белорусских писателей и классиков мировой литературы - проза, поэзия, детективы и романы о любви. *****

“Гісторыі былога лесу”

 У бібліятэцы-клубе №8 в. Вялікая Ухалода працягваецца акцыя летняга чытання “Пакліч у госці казку.

16 чэрвеня бібліятэкар Надзея Матюшонак распавядала дзецям, якія  бываюць казкі. Народныя – гэта тыя, што стварыў народ, а вось аўтарскія казкі напісалі пісменнікі. Менавіта сёння выхаванцы прышкольнага лагеру адпачынку “Радуга” ДУА “Вялікаўхалодскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага района”  пазнаёміліся з казкамі Галіны Пшоннік.

Героі  гэтых казак – самыя звычайныя хлопчыкі і дзяўчынкі, якія жывуць у вялікім горадзе, - трапляюць у незвычайныя абставіны, багатыя на чарадейства і пераўтварэнні.Дзеці прынялі ўдзел у казачнай віктарыне, адгадвалі загадкі пра ўсё, што сустракаецца ў казках.

Напрыканцы сустрэчы  паглядзелі буктрэйлер “Гісторыі былога лесу”, які падрыхтавала бібліятэка.

 




 

Комментариев нет:

Отправить комментарий