Уважаемые читатели, взрослые и дети!

*****ВНИМАНИЮ ЧИТАТЕЛЕЙ БИБЛИОТЕКИ. В библиотеке вы можете воспользоваться услугами Центра правовой информации****** Для вас - 50 наименований журналов и газет, книги современных белорусских писателей и классиков мировой литературы - проза, поэзия, детективы и романы о любви. *****

«Пакліч у госці казку»

Сонечным ранкам, 8 чэрвеня, ў Вялікаўхалодскай бібліятэцы-клубе №8 в.Вялікая Ухалода стартавала акцыя летняга чытання казак беларускіх аўтараў – “Пакліч ў госці казку”. Выхаванцы прышкольнага лагеру адпачынку “Радуга” ДУА “Вялікаўхалодскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага района” пазнаёміліся з творчасцю беларускага пісьменніка Генадзя Аўласенка і яго п,есай-казкай “Павук і Мухі”. Шумна і весела было ў прышкольным двары падчас паказу інсцэніроўкі вучнямі пачатковых класаў, калі хітры Павук усялякімі хітрыкамі хацеў захапіць Мух у сваё павуцінне , прыкідваўся добрым і паўтараў раз за разам, ганяючыся за імі: “Запрашаю на абед, пачастую вас, як след: мёдам с сушкамі, ды з ватрушкамі!”Але Мухі разляталіся і не пападаліся ў палон да павука ў якога, на жаль няма крыльцаў! Напрыканцы сустрэчы бібліятэкар Надзея Уладзіміраўна прапанавала агляд кніг беларускіх пісьменнікаў, што пішуць для дзяцей і запрасіла прыняць удзел у наступных мерапыемствах вышэйназванай акцыі.









Комментариев нет:

Отправить комментарий