Свята беларускага пісьменства – дзень асаблівы. Дзень, калі мы аддаём даніну павагі нашым продкам, якія заклалі фундамент адукацыі і пісьменства, усім, хто на працягу стагоддзяў шанаваў і нёс у свет цудоўную беларускую мову, хто ўпрыгожыў айчынную і сусветную культуру сваімі бессмяротнымі творамі.
3 верасня ў сельскай
бібліятэцы-клубе в. В.Ухалода напярэдадні Дня беларускага пісьменства прайшла
літаратурная гадзіна “Вітаем кніжку беларускую” з вучнямі ДУА
“Вялікаўхалодскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа
Барысаўскага района”. Дзецям было прапанавана “падарожжа” у мінулае, знаёмства
са славутымі беларускімі першадрукарамі і асветнікамі: Кірылам Тураўскім,
Еўфрасінняй Полоцкай, Францішкам Скарынай, Сымонам Будным, стваральнікам
беларускай нацыянальнай драматургіі Вінцэнтам Дунінам-Марцінкевічам, “волатамі”
беларускай літаратуры – Янкам Купалам і Якубам Коласам.
Напрыканцы мерапрыемства вучням была прапанавана
віктарына “Нам ёсць чым ганарыцца, і
што берагчы” і знаёмства з тэматычнай выставай “Асветнікі
зямлі беларускай”.
Комментариев нет:
Отправить комментарий