Праз казкі адбываецца знаёмства з народнай мудрасцю, роднай мовай і адметнасцямі нацыянальнай культуры. Як прачытаць гісторыю дзіцяці так, каб яму быў зразумелы не толькі сюжэт, але і сэнс?
1.
Чытайце
казку ўслых. А пасля абавязкова абмяркуйце пачутае.
2.
Чытаючы,
раз-пораз глядзіце ў вочы дзіцяці. Гэта дапамагае наладзіць кантакт.
3.
Не
забывайце праводзіць слоўнікавую работу, тлумачыць сэнс незразумелых слоў, якія
ўзнікаюць пры чытанні.
4.
Паспрабуйце
разам намаляваць тое, што адбывалася ў казцы, ці таго, хто спадабаўся (не
спадабаўся), каб яшчэ раз успомніць сюжэт і асэнсаваць прачытанае.
Комментариев нет:
Отправить комментарий