14 красавіка ў сельскай бібліятэцы-клубе №8 в.Вялікая Ухалода да юбілея беларускай пісьменніцы-казачніцы Алены Масла прайшла літаратурная гульня “Па чароўных сцежках Алены Масла”.
Бібліятэкар
Надзея Мацюшонак пазнаёміла вучняў ДУА
“Вялікаўхалодскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага
района” з творчасцю і кнігамі беларускай пісьменніцы-казачніцы.
Дзеці
разам з бібліятэкарамі зладзілі паказ настольнай міні-пастаноўцы па казцы “Мяне завуць Лахнэска”. Па сюжэце гэта
гісторыя пра сяброўства апалоніка Апалона і дыназаўра Лахнэскі.
У
кожнага з персанажаў казкі ёсць запаветная мара: Апалон марыць стаць вялікай і моцнай
жабай, Лахнэска – прынцэсай. У іх свае ўяўленні аб прыгажосці. Пры гэтым яны
сумняваюцца ў сабе. Але ўбачыўшы сябар у сябру лепшае, яны змаглі адшукаць прыгожае
і ў сабе. Кніга паказала ўдзельнікам, што кожны можа быць прынцэсай ці рыцарам,
навучыла цаніць разнастайнасць свету і сапраўднае шчырае сяброўства.
Комментариев нет:
Отправить комментарий