Сельская бібліятэка-клуб № 8 в.Вялікая Ухалода прапануе сваім чытачам кнігу Вікторыі Карась “Домік добрай казкі”.
У
дзівосным "Доміку добрай казкі" Вікторыі Карась – месцы, дзе жывуць
шчырасць і дабрыня, захапленне і надзея, сяброўства і шчасце, – цёпла і
ўтульна, як у матуліных абдымках.
Пяць
чароўных гісторый для дзяцей і дарослых дзяцей (абавязкова неверагодных
летуценнікаў і фантазёраў), ветліва чакаюць, каб, як цёпленькай коўдрай, укрыць
чытачоў сапраўдным чараўніцтвам. Няхай цуд жыве ў кожным сэрцы!
Комментариев нет:
Отправить комментарий