Да 140-годдзя з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа ў сельскай бібліатэцы-клубе №8 в.Вялікая Ухалода пачала работу кніжная выстава “І сёння з намі Колас і Купала!”.
У кожнай нацыянальнай літаратуры ёсць імёны, творчасць якіх найбольш поўна адлюстроўвае духоўнае жыццё і думкі народа. Янка Купала і Якуб Колас – таленавітыя стваральнікі неўміручых паэтычных твораў і мастацкай прозы. Яны – нацыянальныя прарокі літаратурна-паэтычнай духоўнай думкі Беларусі. З іх імёнамі звязана станаўленне і развіццё беларускай літаратуры XX стагоддзя, фарміраванне беларускай літаратурнай мовы.
Выстава складаецца з трох раздзелаў: "Якуб Колас: летапіс жыцця і творчасці", "У вянок беларускім песнярам", "Старонкі неўміручай спадчыны Янкі Купалы ".
У раздзеле “Якуб Колас: летапіс жыцця і творчасці” прадстаўлены матэрыялы пра жыццё і творчасць пісьменніка, успаміны, нарысы, эсэ, а таксама мастацкія творы.
У раздзеле “Старонкі неўміручай спадчыны Янкі Купалы” змешчаны літаратуразнаўчыя матэрыялы пра яго жыццё і творчасць.
Раздзел “У вянок беларускім песнярам” знаёміць з паэтычнымі і літаратурнымі працамі нашых землякоў.
Якуб Колас і Янка Купала пакінулі пасля сябе велізарную творчую спадчыну.
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)


.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)



.jpg)
.jpg)


.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)